Ахова навакольнага асяроддзя неабходна для забеспячэння экалагічнай бяспекі, устойлівага эканамічнага і сацыяльнага развіцця грамадства. Сярод важнейшых праблем сучаснасці экалагічныя з'яўляюцца найбольш актуальнымі. Нас усіх сёння хвалюе, якую ваду мы п'ем, якім паветрам дыхаем, якія прадукты харчавання мы купляем, многія ўжо задумаліся, што пасля нас застанецца нашым дзецям. Таму захаванне прыроды, аднаўленне страчанага - сёння задача нумар адзін.

Адным з крокаў, для абароны навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца распрацоўка шэрагу заканадаўчых, нарматыўных і лакальных прававых актаў накіраваных на скарачэнне выкарыстання палімернай упакоўкі і замяшчэннем яе на экалагічную бяспечную.

Таксама важна правядзенне розных экалагічных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне экалагічнай культуры грамадства. Яны могуць мець як асветніцкі, так і практычны характар: выставы, канферэнцыі і конкурсы дзіцячай творчасці на тэму захавання прыроды, удзел у прыродаахоўных мерапрыемствах - ачыстцы берагоў рэк і вадаёмаў, уборцы паркаў, азеляненні тэрыторый.

Экалогія і абарона прыроды датычыцца кожнага.