Поўнае найменне арганізацыі: Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ"
Скарочанае найменне арганізацыі: УП "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ"
Дырэктар Халадок Анастасія Анатольеўна

Структурная схема арганізацыі

Рэжым працоўнага часу пн. - чт.: 8:30-17:15; пт.: 8:30-16:00
Абедзенны перапынак 13:00-13:30

Р/счет BY36BPSB30121902560129330000
ОАО «СБЕР БАНК» код BPSBBY2X
Адрас банка: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 32А,
УНП 100048842 ОКПО 14529709

Вышэйстаячая арганізацыя: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт)
220053, г. Мінск, Старавіленскі тракт, 93
тел. +375 17 379 62 13
тэлефон «гарачай лініі» Дзяржстандарту +375 17 233 37 69
Час працы: 9.00 - 18.00
Абед: 13.00 - 14.00

Заява дырэктара УП "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ" аб палітыцы ў галіне якасці.
УП "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ" прадастаўляе паслугі па ацэнцы адпаведнасці прадукцыі, паслуг і сістэм менеджменту.
Асноўная мэта нашай дзейнасці - садзейнічанне абароне інтарэсаў і правоў спажыўцоў, грамадства і дзяржавы ў забеспячэнні абароны жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і аховы навакольнага асяроддзя, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ і паслуг, забеспячэнні энерга- і рэсурсазберажэння шляхам пацвярджэння адпаведнасці.

УП "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ" будуе сваю дзейнасць такім чынам, каб забяспечваць і падтрымліваць на высокім узроўні рэпутацыю і прэстыж прадпрыемства. Для гэтага кіраўніцтва УП "Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі ТООТ" абавязваецца:

  • прадастаўляць паслугі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўчымі патрабаваннямі;
  • якасна і ў тэрмін, бесстаронна, аб'ектыўна і дакладна выконваць умовы заключаных дагавораў (кантрактаў) і прынятых абавязацельстваў;
  • пашыраць і пастаянна актуалізаваць фонд заканадаўчых патрабаванняў у галіне ацэнкі адпаведнасці, якія прымяняюцца да дзейнасці прадпрыемства;
  • падтрымліваць належную кампетэнтнасць і высокую кваліфікацыю працаўнікоў;
  • развіваць тэхнічную базу выпрабавальнай лабараторыі прадпрыемства;
  • пашыраць віды паслуг у адпаведнасці з пажаданнямі нашых спажыўцоў;
  • забяспечваць рэалізацыю сацыяльна-эканамічных, арганізацыйна-тэхнічных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё прадпрыемства, паляпшэнне ўмоў і аховы працы работнікаў;
  • праводзіць сістэматычны аналіз дзейнасці прадпрыемства і павышаць рэзультатыўнасць сістэмы менеджменту якасці.

В УП «Центр испытаний и сертификации ТООТ» согласно Палітыцы ў стаўленні апрацоўкі персанальных дадзеных, Палітыцы ў стаўленні апрацоўкі cookie вызначаны парадак апрацоўкі персанальных звестак і меры па забеспячэнні абароны і бяспекі персанальных звестак, якія прымаюцца арганізацыяй.